Беларусь больш не будзе браць крэдыты ў МВФ
Беларусі на сёння не патрэбныя новыя крэдыты ад МВФ, заявіў сёння кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч. Ён падкрэсліў, што МВФ дае крэдыты толькі на пэўных умовах, а яны не заўсёды спрыяюць эканамічнаму развіццю краіны. Тым не менш, Беларусь мае намер працягваць супрацоўніцтва з МВФ. У фонду з’яўляюцца новыя праграмы, якімі Беларусь можа скарыстацца ў будучыні. У канцы сакавіка сёлета краіна атрымала ад МВФ апошні транш крэдыту на 670 мільёнаў долараў у межах праграмы stand-by, паведамляе БелаПАН.