Беларус — бронзавы медаліст этапу Кубка свету па фехтаванні ў Стамбуле
На этапе Кубка свету па фехтаванні на шаблях, які прайшоў у Стамбуле, беларус Аляксандр Буйкевіч заняў 3-е месца. Астатнія нашы суайчыннікі, паведамляе "Прессбол", размясціліся на наступных пазіцыях: Дзмітры Лапкес — на 10-й, Валеры Прыёмка — на 13-й і Аляксей Рамановіч — на 62-й. Пераможцам стаў расіянін Веніямін Рашэтнікаў.