Беларусь будзе разлічвацца з Кітаем рублямі

Суб'екты гаспадарання Беларусі і Кітая будуць праводзіць разлікі ў нацыянальных валютах. Старшыня праўлення Нацыянальнага банка нашай краіны Пётр Пракопавіч заявіў аб планах па падпісанні з кітайскім бокам адпаведнага дакумента падчас сустрэч Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Народнага банка Кітая Чжоў Сяочуанем.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта. Па словах Пракаповіча, пакуль разлік у нацыянальных валютах будзе здзяйсняцца ў якасці эксперыменту. Нагадаем, раней Нацбанк Беларусі і Народны банк Кітая падпісалі дамову аб супрацоўніцтве, мемарандум аб паразуменні ў галіне падрыхтоўкі і навучанні персаналу на 2007 год.

“Інтэрфакс”