Беларусь цалкам аплаціла “Газпрому” кошт паставак газу ў ліпені
Беларусь цалкам аплаціла “Газпрому” кошт паставак газу ў ліпені. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе “Белтрансгазу”.
Раней першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведамляў, што за гэты месяц наша краіна заплаціць 150 мільёнаў долараў, што эквівалентна 1,5 мільярдам кубаметраў газу.Нагадаем, паводле кантракту беларускі бок павінен аплачваць пастаўкі бягучага месяца да 23 чысла наступнага месяца. Зараз расійскі газ каштуе для Беларусі 100 долараў за 1 тысячу кубаметраў.
Інтэрфакс