Беларусь чакае яшчэ тыдзень цеплыні і дажджоў
Тыдзень цеплыні і дожджоў чакае жыхароў Беларусі. У гэтыя выхадныя атлантычны цыклон працягне “закідваць” да нас цёплае і вільготнае паветра. Праз тэрыторыю Беларусі будуць рухацца актыўныя атмасферныя франты,
якія прынясуць да нас дажджы. Раніцай і ўначы магчымы моцны туман.
Вецер паўднёвы і паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў выхадныя ўначы ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень – ад 0 да 6 градусаў цяпла.
Пра гэта паведамляе служба гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра.
Звязда
Тэмпература паветра ў выхадныя ўначы ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень – ад 0 да 6 градусаў цяпла.
Пра гэта паведамляе служба гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра.
Звязда