Беларусь дасць суседзям справаздачу пра ўплыў будаўніцтва АЭС на экалогію
Беларусь у 2009 годзе збіраецца даць суседнім краінам справаздачу пра ўплыў будаўніцтва АЭС на навакольнае асяроддзе. Пра гэта паведаміў інжынер Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі Уладзімір Петрушкевіч. Гэтая справаздача будзе падавацца ў адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі, падпісанымі Беларуссю. Па словах спецыялсіта, дакумент будзе адкрытым. Яго плануецца размясціць на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, накіраваць заходнім суседзям для азнаямлення і абмеркавання. Акрамя таго, у наступным годзе ў Беларусі плануюцца грамадскія слуханні па гэтым дакуменце.
Дарэчы, у адпаведнасці са згаданай вышэй міжнароднай дамоўленасцю Літва прадставіла Беларусі дакумент аб уздзеянні запланаванай АЭС на навакольнае асяроддзе, а Ўкраіна — такую ж справаздачу па сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва.
Інтэрфакс