Беларусь дашле Ўкраіне дапамогу для барацьбы з эпідэміяй грыпу

Беларусь накіруе ва Ўкраіну гуманітарную дапамогу для барацьбы з эпідэміяй грыпу, якая пагражае пандэміяй. Пра гэта БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі. Гуманітарная дапамога накіроўваецца з прычыны звароту ад кіраўніка Ўкраіны да кіраўніка Беларусі.

Урадам Беларусі уключыў у гуманітарную дапамогу для Ўкраіны медыцынскае абсталяванне, перавязачныя сродкі, пасцельную бялізну, шпітальная бялізна, антысептыкі і дезінфікуючыя сродкі. Агульны кошт гуманітарнага грузу — больш 2,7 млрд рублёў.

Грузу да месца прызначэння даставяць аўтамабільным транспартам МНС Беларусі. Канчатковы пункт прызначэння — Кіеў. Цяпер вядзецца пагрузка гуманітарнай дапамогі. Чакаецца, што адпраўка адбудзецца 2 снежня.