Беларусь дзівіцца расійскім аргументам пры адмове ад беларускага малака

Няўзгодненасць розных аргументаў расійскіх уладаў пры матывацыі адмовы ад беларускага малака выклікае здзіўленне. Пра гэта ў інтэрвію БЕЛТА заявіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Лявоненка. Па яе словах, галоўны санітарны лекар Расіі кажа, што з якасцю ўсё ў парадку і справа толькі ва ўпакоўцы, другія сцвярджаюць, што наша прадукцыя неналежнай якасці. Вышэйшае палітычнае кіраўніцтва заяўляе пра дэмпінгавую палітыку з боку Беларусі. На думку Лявоненкі, такія паводзіны сведчаць, што справа не ў малацэ, а ў палітыцы.

Неабходна ўлічваць, што паміж Беларуссю і Расеяй складзена міждзяржаўная дамова аб пастаўках малочнай прадукцыі, дадала Валянціна Лявоненка. У гэтым выпадку яе парушае Расія, заяўляе дэпутат, бо на дзеянне такой дамовы не павінны распаўсюджвацца патрабаванні ўнутранага распарадку, якія дастасоўваюцца да айчыннага тавара. Міжнародныя дамовы каштуюць вышэй, чым нарматывы, якія рэалізуюцца ўнутры краін, падкрэсліла Лявоненка.