Беларусь экспартуе ў Венесуэлу бронзавыя бюсты Фідэля Кастра
Бронзавы бюст кубінскага лідэра Фідэля Кастра паставяць у цэнтры Каракаса па суседстве з будынкам Нацыянальнай Асамблеі. Гэтая праца – копія твора вядомага беларускага скульптара Анатоля Анікейчыка.
Урачыстая цырымонія адкрыцця помніка адбудзецца 30 красавіка на Бульвары 200-годдзя пачатку вызваленчай барацьбы ад іспанскага каланізатарства. Яшчэ дзве скульптурныя копіі партрэта Фідэля Кастра працы Анікейчыка Аб'яднаная сацыялістычная партыя Венесуэлы падорыць дзяржаве Гаіці і Нацыянальнай галерэі мастацтваў.
Як адзначае БЕЛТА, арыгінал быў зроблены ў 1973 годзе і знаходзіцца ў фондах Нацыянальнай мастацкай галерэі Беларусі. Сярод самых вядомых працаў Анікейчыка - помнік Янку Купалу ў Мінску і ў Arrow-park (ЗША), мемарыяльны комплекс "Прарыў" на Вушаччыне ды інш.