Беларус-гастарбайтар разбіўся на яраслаўскай будоўлі
Трагедыя адбылася на адной з расійскіх будоўляў. З 12-га паверху будоўлі сарваўся 35-гадовы работнік. Ад атрыманых траўмаў беларус сканаў на месцы, інфармуе тэлекампанія "НТМ-Ярославль". Аляксей Страх прыехаў у Яраслаўль на заробкі. Сваякоў у яго там няма. Яраслаўскія міліцыянты кажуць, што Страх быў рознарабочым. Ён выконваў працы на выноснай пляцоўцы, прызначанай для пагрузкі-выгрузкі грузаў. Прычыны яго падзення высвятляюцца.
Хутчэй за ўсё, кажуць следчыя, пры выкананні работ будаўнік парушыў правілы тэхнікі бяспекі.
Хутчэй за ўсё, кажуць следчыя, пры выкананні работ будаўнік парушыў правілы тэхнікі бяспекі.