Беларусь гатова пастаўляць харчаванне на рынак Еўрасаюза

Беларускія прадпрыемствы гатовыя пастаўляць харчаванне на рынак Еўрасаюза. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзея Каткавец. Надзея Каткавец адзначыла, што гаворка ідзе пра малочную і мясную прадукцыю. Па яе словах, беларуская прадукцыя ўжо сёння адпавядае патрабаванням Еўракамісіі, за некаторымі дробнымі выключэннямі, але пакуль няма ўліковых падатковых нумароў, каб масава экспартаваць сваю прадукцыю і выходзіць на еўрапейскі рынак. Пры гэтым некаторыя вытворцы Беларусі ажыццяўляюць пастаўкі ў ЕС сваіх тавараў, аднак гэтыя аб'ёмы невялікія.

У той жа час еўракамісары працягваюць перыядычныя праверкі беларускіх прадпрыемстваў на адпаведнасць патрабаванням ЕС. Толькі сёлета Беларусь наведалі 4 камісіі з Брусэля.