Беларусь губляе любоў расійскіх грамадзян
Самым надзейным партнёрам Расіі сярод краін СНД з'яўляецца Казахстан, на другім месцы - Беларусь, на трэцім - Украіна. Такія вынікі апытання грамадзян Расіі апублікаваў 13 снежня 2010 г. на сваім сайце Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД), паведамляе ИА REGNUM. Даследаванне было праведзена 23-24 кастрычніка 2010 г. Апытана 1600 чалавек у 138 населеных пунктах у 46 абласцях, краях і рэспубліках Расіі.
Паводле вынікаў апытання, пазіцыі Беларусі ў вачах расіян згубілі ранейшае бясспрэчнае лідэрства амаль ва ўсіх рэйтынгах.
Паводле дадзеных УЦВГД, расейцы лічаць, што Казахстан - найбольш стабільная і паспяховая дзяржава на прасторы СНД. На другім месцы - Беларусь, на трэцім - Украіна.
Адзіны рэйтынг, у якім відавочнае лідэрства ўтрымлівае Беларусь, складаецца з краін, у якіх у найбольшай ступені забяспечаныя правы рускамоўнага насельніцтва: палітычныя, сацыяльныя, грамадзянскія і іншыя.