Беларусь хоча паўдзельнічаць у працягу нафтаправода “Адэса-Броды”
Беларусь можа прыняць удзел у працягу нафтаправоду “Адэса-Броды” да Польшчы. Такую магчымасць не выключаюць у беларускім нафтавым канцэрне. Дадатковыя трубаправоды дазваляюць нашай краіне пампаваць каспійскую і
іранскую нафту. Калі гэты праект удасца рэалізаваць, то Беларусь і
іншыя спажыўцы ў Еўропе атрымаюць частковую альтэрнатыву расійскім
пастаўкам нафты, адзначае ОНТ.