Беларусь і Азербайджан стварылі для Турцыі "АзБелТрактар"

Сумеснае прадпрыемства "АзБелТрактар" заснавалі Мінскі трактарны завод і Гянджынскі аўтамабільны завод. Мяркуецца, што ў Азербаджане будзе выпускацца 2 тысячы трактароў за год.
Як паведамляе "Татар-информ", асноўнай стратэгічнай мэтай прадпрыемства будзе выхад на рынкі суседніх дзяржаваў, найперш Турцыі.

Плануецца зборка трактароў дзвюх мадэляў: "Беларусь 82.1" і "Беларусь 80.1". Паводле слоў гендырэктара МТЗ Аляксандра Пухавога, у Гянджы будуць працаваць не толькі азербайджанцы, але і беларускія спецыялісты.