Беларусь і Балгарыя падпісалі дамову аб экстрадыцыі

Беларусь і Балгарыя падпісалі дамову аб прававой дапамозе і дамову аб выдачы. Цырымонія падпісання адбылася 8 ліпеня ў Мінску. З беларускага боку дакументы падпісаў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, з балгарскга — міністр правасуддзя Маргарыта Папова, паведамляе БелаПАН.

Як адзначыў Галаванаў, падпісаныя дамовы накіраваныя на паляпшэнне працы праваахоўных органаў і дадуць новы імпульс развіццю ўзаемаадносінаў двух краінаў.

7 ліпеня Еўрарадыё пісала пра Аляксандра Міхайлоўскага, палітуцекача з Беларусі, які зараз чакае судовага рашэння наконт выдачы яго беларускім уладам. Пасяджэнне па яго справе адбудзецца ў Сафіі 9 ліпеня.