Беларусь і Расія будуць паскараць інтэграцыю, - С.Сідорскі

Беларусь і Расія будуць паскараць інтэграцыю, нягледзячы на сусветныя фінансавыя катаклізмы. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы ў вузкім коле са старшынём урада Расіі Віктарам Зубковым. "За апошні час мы змаглі палепшыць эканамічныя адносіны. Праца ў Саюзнай дзяржаве ідзе актыўна, выконваюцца даручэнні кіраўнікоў дзяржаў, дадзеныя на апошнім пасяджэнні Вышэйшай Дзяржсавету ў снежні 2007 года", - адзначыў Сяргей Сідорскі.

Старшыня ўрада Расіі Віктар Зубкоў сказаў, што першае ў бягучым годзе пасяджэнне Саюзнага Саўміна праходзіць з насычаным парадкам дня. Абмяркоўваецца шырокае кола пытанняў эканамічнага ўзаемадзеяння.

Як адзначыў Віктар Зубкоў, сёння на яго сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам абмеркаваны шэраг пытанняў развіцця адносін Беларусі і Расіі. Па меркаванні расійскага прэм'ера, "дзейнасць у Саюзнай дзяржаве ажыццяўляецца рытмічна, у добрым фармаце рэгулярных сустрэч".

БелТА