Беларусь і Расія падпішуць дамову аб СПА у лістападзе

Расія і Беларусь ствараюць сумесную сістэму супрацьпаветранай абароны. Адпаведная дамова будзе падпісана 2 лістапада.
Пра гэта паведаміў дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Павел Барадзін. Паводле яго слоў, дамова аб стварэнні сумеснай СПА будзе падпісана падчас пасяджэння вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы ў Маскве.

Пра тое, што Расія і Беларусь маюць намер стварыць сумесную сістэму супрацьпаветранай абароны, стала вядома ў жніўні, праз некалькі дзён пасля падпісання ўрадам Польшчы папярэдняй дамовы аб размяшчэнні на сваёй тэрыторыі элементаў амерыканскай супрацьракетнай абароны, інфармуе ВВС.