Беларусь і Расія жадаюць укласці мільярд долараў у Гану
Беларусь і Расія заявілі пра сваю зацікаўленасць інвеставаць мільярд долараў у эканоміку Ганы. У прыватнасці, у яе нафтавую і газавую галіны, піша "Телеграф".
З гэтай нагоды дэлегацыя беларускіх і расійскіх бізнэсмэнаў прыбыла ў Акру. Па словах кіраўніка беларуска-расійскай дэлегацыі Анатоля Ткачука, Беларусь і Расія жадаюць зрабіць свой унёсак у паспяховае развіццё Ганы. "Мы павінны быць гатовыя інвеставаць у сферу гандлю, прамысловасці і сельскай гаспадаркі", - сказаў ён.
У найбліжэйшай будучыні Беларусь мае намер адкрыць у Гане сваё пасольства.
Гана таксама выказала надзею, што расійскі і беларускі бізнэс акажа ёй дапамогу ў развіцці портаў, чыгунак, аэрапортаў, сферы сельскай гаспадаркі і адукацыі.