Беларусь і Ўкраіна падпішуць дамову пра транзіт нафты да канца тыдня

Украіна і Беларусь збіраюцца да канца тыдня падпісаць дамову пра супрацоўніцтва ў сферы транспартоўкі нафты праз тэрыторыю Ўкраіны ў Беларусь. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства паліва і энергетыкі Ўкраіны паведамляе агенцтва УНІАН. Па звестках міністэрства, Украіна мае тэхнічныя магчымасці для прыёму нафты ў чарнаморскіх партах і наступнай яе транспартоўкі ў Беларусь у адпаведнасці з прапанаванымі беларускім бокам аб'ёмамі — да 4 мільёнаў тон нафты ў перыяд з першага траўня 2010 года па красавік 2011 года, з наступным павелічэннем да 10 мільёнаў тон нафты ў год.