Беларус Карняенка абагнаў Б'ёрндалена і ўзяў срэбра
У гонцы на 15 кіламетраў вольным стылем
ён стаў срэбраным медалістам, абагнаўшы шмат знакамітасцяў, а сярод іх і Оле-Эйнара
Б’ёрдалена.
Астатнія
беларусы фінішавалі ў такім парадку: Сяргей Далідовіч — 15-ы, Аляксандр
Лазуткін — 53-ці, Аляксей Іваноў — 77-ы. Перамог у гонцы нарвежац Ларс Бергер,
які абагнаў Карніенку на 35 секунд.
Ніхто не спадзяваўся на поспех беларускага
юніёра. Напярэдадні чэмпіянату галоўны трэнер нашай нацыянальнай зборнай Вадзім
Сашурын прызнаўся, што ўзяў Карняенку на чэмпіянат «на свой страх і рызыку».
Паводле некаторых звестак, вырашальным фактарам стала тое, што не хапала чалавека для
эстафетнай гонкі.
Пра Леаніда Карняенку вядома, што ён ураджэнец Клімавіч з
Магілёўшчыны, лыжамі пачаў займацца з 14 гадоў. Карніенка — студэнт сталічнага універсітэта
фізкультуры.
У студзені мінулага году ён выйграў адкрыты чэмпіянат Мінску па
лыжных гонках сярод юніёраў. А на леташнім зімовым свяце «Мінская лыжня»
Карняенка выступаў у эстафетнай гонцы ў складзе прэзідэнцкай каманды.
Фота — АР