Беларусь — краіна з высокай ступенню палітычнай рызыкі

Пра гэта сведчыць "Мапа палітычных рызыкаў 2011", апублікаваная на сайце карпарацыі Aon, што базуецца ў Чыкага (ЗША). Спецыялісты Aon ацанілі ўзровень палітычнай рызыкі ў 211 краінах і рэгіёнах паводле шкалы: нізкая, умерана-нізкая, сярэдняя, умерана-высокая, высокая, вельмі высокая.

Ацэнка адбывалася з улікам такіх фактараў, як канвертавальнасць і перавод валюты; страйкі, мецяжы, грамадзянскія хваляванні, тэрарызм; вайна; ухіленне вярхоўным органам ад платы; палітычнае ўмяшанне; перапыненне канала паставак; нарматыўна-прававая рызыка.

Эксперты карпарацыі прыйшлі да высновы, што ў Беларусі прысутнічаюць усе пералічаныя фактары рызыкі, за выключэннем вайны, піша БелаПАН.