Беларус Молаш дапамог "Сібіры" згуляць унічыю з чэмпіёнам Расіі (відэа)

Навасібірская "Сібір", аўтсайдэр чэмпіянату Расіі, якую трэніруе беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка, у нядзелю згуляла ўнічыю 2:2 з адным з лідэраў, чэмпіёнам гэтай краіны казанскім "Рубінам".  Прайграючы 1:2, гаспадары поля зраўнялі лік на 82-й хвіліне, калі метраў з 30-ці па варотах "Рубіна" нанёс магутны ўдар беларус Дзмітрый Молаш. Галкіпер адбіў мяч перад сабой і Раман Беляеў без праблем яго дабіў.



Адзначым, што на 77-й хвіліне на поле выйшаў яшчэ адзін беларускі гулец "Сібіры" Ягор Філіпенка. А ў складзе "Рубіна" з пачатку другога тайма гуляў нападаючы зборнай Беларусі Сяргей Карніленка. Ён не забіў з выдатнай пазіцыі і паспеў зарабіць жоўтую картку за ўдар локцем.

"Сібір" па-ранейшаму займае апошняе месца, адстаючы ад бліжэйшай каманды на 6 ачкоў.