Беларусь можа атрымаць ад "Усходняга партнёрства" некалькі мільярдаў еўра
Беларусь можа атрымаць ад Еўрасаюза некалькі мільярдаў еўра дапамогі на праекты "Ўсходняга партнёрства".
Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар Усходняга камітэта германскай эканомікі Райнер Лінднэр на адкрыцці Мінскага форума “Беларусь і Ўсходняе партнёрства”, перадае БЕЛТА.
Па яго словах, пераадоленне крызісу будзе фактарам, што паўплывае на рост еўрапейскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі.
Лінднэр адзначыў, што еўрапейскі палітычны свет і бізнес-супольнасць зацікаўленыя ў тым, каб наша краіна, якая займае важнае геаграфічнае становішча, не была "шэрай зонай", а захоўвала стабільную і дынамічную стратэгію добрасуседства.