Беларусь можа атрымаць крэдыт ад Расіі ўжо сёлета
Міністэрства фінансаў Расіі плануе ў верасні-кастрычніку падрыхтаваць і занесці ва ўрад папраўкі ў бюджэт бягучага года, якія прадугледжваюць прадастаўленне крэдыту Беларусі. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміла ананімная крыніца ў Мінфіне. Па інфармацыі прадстаўніка міністэрства, запытваемая сума крэдыту засталася ранейшай і складае 1,5 мільярда долараў.