Беларусь можа не атрымаць ільготнай нафты з Расіі

Беларусь можа не атрымаць 6,3 млн тон бязмытнай нафты з Расіі, калі да 15 лютага Палата прадстаўнікоў не ратыфікуе пагадненне. Пра гэта паведамляе расійская газета "Коммерсантъ". Пры гэтым варта адзначыць, што вясновая сесія парламента пачнецца толькі ў красавіку, пра скліканне пазачарговай сесіі пакуль што нічога не вядома. Калі тэрмін 15 лютага будзе прапушчаны, мыта ізноў будзе спаганяцца ў поўным аб'ёме, а бакі зноў сядуць за стол перамоў.

Нагадаем, дамова аб бязмытных пастаўках нафты для ўласнага спажывання Беларусі ў аб'ёме 6,3 млн тон была падпісаная віцэ-прэм'ерамі Ігарам Сечыным і Ўладзімірам Сямашкам 27 студзеня.