Беларусь можа трапіць пад штрафы "Газпраму"?
У Расіі з'явіўся новы інструмент ціску на Беларусь. У 2009 годзе Мінск знізіў закупы расійскага газу на 16%. Гэта на 20% менш за кантрактныя аб'ёмы. Між тым, нагадвае "Коммерсантъ", без штрафных санкцый краіна можа недабраць толькі 10%. Пакуль "Газпром" прэтэнзій да Беларусі не выстаўляў. Але можа выставіць іх у якасці аргументу ў чарговых перамовах — напрыклад, у адказ на патрабаванне Мінску прыбраць манаполію "Газпраму" на рынку Беларусі.
У 2009 годзе Беларусь купіла 17,57 млрд кубаметраў газу, што на 20,13% менш, чым было запланавана ў адпаведнасці з паліўным балансам Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на 2009 год.
У "Газпраме" пакуль не каментуюць сітуацыю. Адзін з мэнэджараў растлумачыў, што напярэдадні выплаты апошняга транша ($625 млн) за 12,5% акцый "Белтрансгаза" няма сэнсу абвастраць адносіны з Мінскам. "Газпром" планаваў пералічыць грошы ў лютым. Пасля гэтага расійская манаполія кансалідуе 50% акцый "Белтрансгазу" і зможа прэтэндаваць на больш важкі ўдзел у кіраванні кампаніяй. Пакуль у "Газпраму" ўзнікаюць цяжкасці з правядзеннем рашэнняў праз раду дырэктараў "Белтрансгазу".
Эксперты лічаць, што "Газпром" не ўжыве штрафныя санкцыі да Беларусі. Старшы аналітык "Арбат Капіталу" Віталь Грамадзін тлумачыць, што манаполія адносіць Беларусь "да краін са слабой эканомікай". Кіраўнік East European Gas Analysis (ЗША) Міхаіл Карчэмкін праводзіць паралель з Украінай, якую асабіста прэм'ер Уладзімір Пуцін абяцаў не штрафаваць за недабор газу.