Беларусь можа заняць месца Латвіі і стаць банкаўскім цэнтрам
Чаму Беларусь можа сабе дазволіць гарантаваць 100% вяртанне ўкладаў, а Расія і Польшча — не? Ці трэба нашым банкам асцерагацца расійскіх банкаў? На чым зарабляюць нашыя банкі, і хто зойме месца Латвіі і стане банкаўскім цэнтрам? Пра гэта Еўрарадыё пагаварыла з эканамістам Дзмітрыем Крукам
Доўгі час Латвія была банкаўскім цэнтрам рэгіёна, банкаўская сістэма Латвіі абслугоўвала ўсю Расію. Цяпер у Латвіі вельмі сур’ёзныя праблемы і з уласным курсам, і з бюджэтам, і з усім астатнім... Як кажа фінансавы аналітык Сяргей Чалы, у Беларусі цудоўная інфраструктура банкаўскай сістэмы – грошы ходзяць са дня ў дзень, нікуды не знікаюць, у адрозненні ад Расіі. Магчыма, той шанец, які мы тады не выкарысталі, мы зможам выкарыстаць цяпер?
Крук: Ідэя таго, што з’явіцца нейкая новая краіна, якая будзе выконваць тыя функцыі, якія да крызісу выконвала Латвія, якая акумулявала плыні капіталаў сусветнага рынку і перанакіроўвала іх ва ўсходнееўрапейскі рэгіён, сапраўды слушная, шмат абмяркоўваецца спецыялістамі. Існуе вялікая верагоднасць, што такая краіна ўзнікне.
Безумоўна тое, што і расійскі, і казахскі рынак будуць прад’яўляць попыт на сродкі, і безумоўна будуць плыні, для якіх будзе патрэбна эфектыўная банкаўская сістэма, якая іх зможа пераразмяркоўваць. Але тут пытанне ў тым, хто з усходнееўрапейскіх краін хутчэй зразумее, якія новыя правілы гульні будуць на сусветных рынках? Тая краіна і зможа прэтэндаваць на месца Латвіі.
У Беларусі стаць такой краінай, сапраўды, шанцы ёсць. На гэтым можа быць заснавана стратэгія Беларусі. Але трэба вельмі шмат увагі накіраваць на рэфармаванне рэгулявання фінансавага сектару. Нашы перавагі – высокая капіталізацыя. Гэта як раз тое, за што крытыкавалі беларускую банкаўскую сістэму. У нас даволі высокая капіталізацыя дзяржаўных банкаў. З пункту гледжання дакрызіснага часу – гэта цяжка было характарызаваць як перавагу, гэта сведчыла аб тым, што банк не бярэ на сябе адпаведную колькасць рызык, якія павінен на сябе браць. Але ж на сённяшні дзень гэта можна трактаваць як перавагу.
Ці трэба нам асцерагацца расійскіх банкаў? Ці гэта нас проста пужаюць, што яны прыйдуць сюды і паглынуць нашы банкі?
Пытанне вельмі складанае. Крызіс паказаў, што праблема капіталізацыі банкаўскай сістэмы ўзнікала для ўсіх краін. Амаль усе краіны Ўсходняй Еўропы вырашалі яе за кошт замежных інвестыцый. Тут цяжка знайсці іншыя сродкі капіталу, бо ў большасці ўсходнееўрапейскіх краін не так шмат прадпрыемстваў, якія могуць фінансаваць статутныя фонды банкаў. Гэта ўласціва, перш за, ўсё для вялікіх краін, напрыклад, Расіі, дзе ёсць вялікія карпарацыі, як Газпром, якія за кошт натуральных рэсурсаў могуць ствараць статутныя фонды банкаў. Добры прыклад – гэта Газпрамбанк.
У Беларусі знайсці такія прадпрыемствы вельмі цяжка. Таму гаворку трэба весці пра замежныя сродкі. Крызіс паказаў, што гэтыя плыні лепш за ўсё дыверсіфікаваць. Казахстан і Латвія сутыкнуліся з праблемамі як раз таму, што яны спецыялізаваліся на сродках з аднолькавых краін. У Латвіі, наколькі я памятаю, дамінавалі аўстрыйскія і нямецкія банкі. І калі банкі гэтых краін сутыкнуліся з крызісам, пайшоў адток капіталу.
Наш фінансавы сектар сёння на 95% роўны банкаўскаму сектару і ён мае вельмі вялікі ўплыў на эканоміку. А паколькі стасункі з Расіяй шмат у чым заснаваныя на палітычных паказчыках, сапраўды ёсць пэўная пагроза, што Расія будзе мець больш інструментаў уплываць на беларускую сітуацыю, калі адбудзецца масавая экспансія расійскага фінансавага сектару. У пэўнай ступені мы ўжо гэта назіраем – ВТБ-банк, які сюды прыйшоў, Альфабанк, Знешэканом банк…
Расійскі капітал зацікаўлены ў беларускім банкаўскім сектары. Па-першае – гэта новы рынак, па-другое – гэта патэнцыйныя заваяванні ўсяго рынку краін СНД. І, наколькі я разумею стратэгію шматлікіх расійскіх банкаў – яны хочуць стаць рэгіянальнымі банкамі ў краінах СНД.
На чым нашы банкі сёння зарабляюць? Укладаў з вялікімі працэнтамі у нас маса, а крэдытавання з такімі самымі працэнтамі – амаль няма!
Я б крэдытаванне разбіў на два складнікі. Першы – гэта крэдытаванне па афіцыйнай інвестыцыйнай праграме, якое адбываецца па рэкамендацыях ці па прамых распараджэннях урада. І другая – крэдыты, якія выдаюцца на рынкавых умовах, адсоткавыя стаўкі па гэтых крэдытах даволі высокія.
Для прыватных прадпрыемстваў адсоткавыя стаўкі сапраўды вышэй, банкі даволі многа могуць зарабляць. На пачатку года беларускія банкі даволі шмат зарабілі таксама на валютных аперацыях. У параўнанні з Украінай і Расіяй, гэта не так шмат, але па нашых мерках, валютныя даходы былі даволі вялікія.
Нагрузка і тэндэнцыя зніжэння прыбытку ўласцівая для буйных дзяржаўных банкаў – перш за ўсё, для Беларусбанку і для Белаграпрамбанку. Малыя і сярэднія банкі, якія ў асноўным фінансуюць прыватны сектар, яны прытрымліваюцца станоўчай працэнтнай маржы, і могуць забяспечыць высокі ўзровень адсоткавай стаўкі па дыпазітах.
Чым нашы банкі непадобныя на банкі? Як шмат павінна быць дзяржавы у банках?
Доля дзяржаўнага сектару ў статутным капітале банкаў – гэта першая асаблівасць Беларусі. У нас яна сягае за 70%. Перш за ўсё, гэта статутныя фонды Белаграпрамбанку і Беларусбанку. Да крызісу гэта разглядалася як негатыўны фактар. Але сёння гэта можа стаць асновай для нейкіх доўгатэрміновых канкурэнтных пераваг.
Але, з пункту гледжання бягучых даходаў і накаплення крэдытных рыскаў, безумоўна, вялікая доля дзяржаўнага капіталу не спрыяе паляпшэнню становішча банкаў. Сёння мы назіраем вялікія праблемы з ліквіднасцю – паказчыкі Беларусбанка і Белаграпрамбанка па бягучай, кароткатэрміновай ліквіднасці не дасягаюць нават усталяваных мінімальных нарматываў Нацбанку. Праблема менавіта таго, што калі банкі маюць у сваім статутным фондзе вялікую долю дзяржаўнага капіталу, то, адпаведна, яны павінны выконваць і спрыяць інтарэсам свайго ўласніка. У нас гэта выражаецца ў вялікай долі крэдытавання па афіцыйных праграмах.
Другая адметнасць беларускага банкаўскага сектара – адносна нізкая залежнасць ад замежных сродкаў у пасівах банкаў. Напрыклад, для таго ж Казахстану, Украіны, Латвіі, асабліва Эстоніі – гэта быў адзін з асноўных сродкаў павелічэння рэсурснай базы банкаў. За дакрызісны перыяд мы паспелі накапіць не так многа замежных пасіваў, замежных абавязкаў. З аднаго боку, з-за гэтага наша банкаўская сістэма не так востра адрэагавала на крызіс. Але з пазіцыі павышэння рэсурснай базы банкаў – гэта можна разглядаць як доўгатэрміновы негатыўны фактар, недастатковая інтэграванасць у сусветную банкаўскую сістэму.
Яшчэ адна ўласцівасць – гэта адсутнасць інвестыцыйна-банкаўскіх аперацый. Шмат у якіх краінах гэты клас аперацый пачынае займаць усё большую вагу. Разуменне дзяржавы, што гэты сегмент трэба развіваць прыйшло якраз у крызісны перыяд. На жаль, на сёння мы не маем адпаведнай долі фондавага рынку ў структуры фінансавай сістэмы. Таму роля інвестыцыйна-банкаўскіх аперацый у нас амаль роўная нулю, а банкі не маюць дастаткова інструментаў для кіравання рызыкамі.
У нас дзяржава дае 100% гарантыю вяртання ўкладаў. Гэта добра ці дрэнна? З аднаго боку–гэта дрэнна, таму што няма рызыкі ні ў банкаў, ні ва ўкладчыкаў. А тут павінна быць рызыка, бо няма рызыкі – няма адказнасці. У той жа час, такіх грошай у дзяржавы няма, але абавязацельствы ёсць. Таму, у выпадку чаго, калі дзяржава не будзе здольная вярнуць дэпазіты, яна аўтаматычна стане даўжніком. І адпаведны імідж ёй гарантаваны...
Гэты крок можа быць ахарактарызаваны вельмі станоўча. Але, як паказвае практыка, часам гарантыі большыя, чым маецца сродкаў, могуць быць слушным крокам менавіта ў перыяд банкаўскіх крызісаў. Калі гаварыць з пазіцыі: ці зможа дзяржава выканаць свае абавязкі? – Не. І я ўпэўнены, прызнаюцца ў гэтым і ў Нацбанку, бо сапраўды сродкаў недастаткова.
Але ж, калі мы будзем інтэрпрэтаваць гэта як антыкрызісны крок, і разглядаць, ці з’явіўся гэты крок удалым з боку дынамікі дэпазітаў, то сапраўды атрымалася пазбегнуць вялікага адтоку дэпазітаў. Шмат дэпазітаў з нацыянальнай валюты з пачатку года перааформіліся ў замежную валюту. Але вельмі важным з’яўляецца, што гэтыя сродкі засталіся ў банкаўскім сектары. Таму, слушнасць гэтага кроку на мой погляд даволі высокая.
Атрымліваецца, што дзяржава рызыкуе. Чаму Расія ці Польшча не можа сабе такога дазволіць, а мы можам?
Аб’явіць аб 100% гарантыі ўкладаў можа кожны. Але, наколькі я разумею, наш урад не разглядае нават верагоднасць таго, што сапраўды адбудзецца банкаўскі крызіс, і гэтыя дэпазіты давядзецца кампенсаваць. Ён разглядае гэта як крок па стабілізацыі бягучага становішча.
У той самы момант ёсць рызыка, што сапраўды адбудзецца банкаўскі крызіс. Гэта азначае, што на шмат гадоў наперад павялічыцца дзяржаўная запазычанасць. І давядзецца дзесьці браць сродкі на працягу 15-20 гадоў, каб сапраўды гэтыя дэпазіты фінансаваць. Таму, шмат якія краіны не жадаюць браць на сябе такія рызыкі.
Чаму Беларусі больш слушна зрабіць такі крок? Таму што дэпазіты насельніцтва ў Беларусі ў структуры рэсурснай базы дасягаюць каля 30%. Гэта найважнейшы сродак для забеспячэння інвестыцый. І, перш за ўсё, дзяржаву павінна хваляваць, як забяспечыць стабільнае ўзрастанне дэпазітнай базы. А будучыя рызыкі – іх адносная важнасць зніжаецца. Для беларускага ўраду пераважаюць кароткатэрміновыя задачы эканамічнай палітыкі А для польскага і расійскага ўрадаў – доўгатэрміновыя мэты маюць вагу, роўную з кароткатэрміновымі.
Хто ў нас у асноўным з’яўляецца ўкладчыкам? Ці можа тут мець значэнне таксама тое, што ў нас укладчыкі – у асноўным бабулі і пенсіянеры. Гэта маленькія сумы, якія не перавышаюць 5 тысяч еўра... Можа як раз па гэтаму дзяржава не баіцца даваць такія гарантыі, бо кожны згубіць па-трошкі?
Сапраўды, большую колькасць дэпазітаў складаюць невялікія дэпазіты па суме, то бок каля 90% – гэта маленькія дэпазіты. Але дзяржава кажа, што яна верне ўсе дэпазіты. У такім выпадку, гэта не мае значэння, бо дзяржаве давядзецца вяртаць агульную суму дэпазітаў, якая акумулявана ў банкаўскай сістэме. І тут не мае значэння як яна сфармаваная.
Калі казаць пра структуру дэпазітаў у Беларусі, гэта наша такая асаблівасць, што у нас большасць дэпазітаў – дробныя?
У нас прыкладна такая структура, што дробныя дэпазіты па колькасці саміх дэпазітаў – пераважаюць. Тут наўрад ці Беларусь будзе вельмі адметнай. Можа быць доля дробных дэпазітаў будзе больш, чым у іншых краінах, але не на многа…
У нас і крэдытуюць банкі таксама на маленькія сумы – у асноўным гэта спажывецкія крэдыты…
Тут як раз-такі наадварот – доля спажывецкага крэдытавання ў нас не такая і вялікая ў параўнанні з іншымі краінамі рэгіёну. Калі казаць пра развітыя краіны, то яна значна менш. У Беларусі спажывецкае крэдытаванне таксама пачало расці. Можам гаварыць, што спажывецкае крэдытаванне будзе яшчэ далей павялічвацца, калі супакоіцца крызіс. Гэты патэнцыял невычарпальны.