Беларусь — на 151-м месцы ў сусветным рэйтынгу карупцыі
У апублікаваным сусветным рэйтынгу карумпаваных краінаў Беларусь займае 151-е месца. З рэспублік былога СССР найвышэйшую адзнаку атрымала Эстонія — 27-е месца, Латвія (52) і Літва (57). Украіна апынулася на 134-м месцы, Расія — на 147-м месцы. Рэйтынг улічвае ўзровень карупцыі ў дзяржаўным сектары. Карупцыяй у гэтым выпадку лічыцца выкарыстанне службовага становішча ў мэтах асабістага ўзбагачэння. Усяго ў рэйтынг уваходзяць 180 дзяржаў, якім прысвойваецца адзнака ад 0 (высокая карупцыя) да 10 (карупцыя практычна адсутнічае) балаў.
Найменшай карупцыяй вызначаюцца Данія, Новая Зеландыя і Швецыя з адзнакай 9,3 бала. За імі ідуць Сінгапур, Фінляндыя, Швейцарыя, Ісландыя, Нідэрланды, Аўстралія і Канада. Ганконг займае 12-е месца, ЗША, Японія і Бельгія – 18-е.
Самай карумпаванай дзяржавай прызнаная Самалі.
newsru