Беларусь на другім месцы ў свеце па раку страўніка
У рэйтынг па колькасці захворванняў на рак страўніка трапіла 111 краінаў свету. Першае месца займае Японія, другое — Беларусь, трэцяе — Расія. На адным з апошніх месцаў — Францыя, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Як распавёў галоўны лекар Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансера Зігмунд Гедрэвіч, рак страўніка ў французаў рэдкасць дзякуючы правільнай культуры харчавання. З 12.00 да 14.00 у іх абед. Усё ядуць, ніхто не працуе. А ў беларусаў амаль не выходзяць паабедаць.
Парушэнне рэжыму адбіваецца не адразу, а недзе ў 40 гадоў. Японцы патрапілі на першае месца з-за любові да вострай ежы і дрэннай экалогіі. Жыццё ў мегаполісе, буйным прамысловым горадзе не спрыяе здароўю.