Беларусь наведае намеснік генеральнага сакратара ААН
Намеснік генеральнага сакратара ААН па справах Генеральнай Асамблеі і канферэнцыйным кіраванні Мухамад Шаабан наведае Мінск з візітам 17-19 студзеня. Як паведамляе РИА Новости, чакаецца, што падчас візіту будзе падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам і сакратарыятам ААН.
Намеснік генеральнага сакратара ААН сустрэнецца з кіраўніцтвам і выкладчыкамі лінгвістычнага універсітэта, з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Намеснік генеральнага сакратара ААН сустрэнецца з кіраўніцтвам і выкладчыкамі лінгвістычнага універсітэта, з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.