Беларусь не адмаўляецца ад венесуэльскай нафты
Атрымаўшы бязмытныя пастаўкі расійскай нафты на 2011 год, Беларусь не адмаўляецца і ад альтэрнатыўных схем. З сакавіка 2011 года Беларусь плануе атрымліваць азербайджанскую нафту. Пра гэта заявіў сёння намстаршыні канцэрна "Белнафтахім" Браніслаў Сівы на пашыраным паседжанні дзвюх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Нафта з Азербайджана ў Беларусь паступіць па трубе праз Украіну. Гэтая схема заснаваная на своп-кантракце, заключаным з Венесуэлай.
Сівы адзначыў, што праца па дыверсіфікацыі паставак нафты будзе працягнутая. Пры тым, што пасля адмены Расіяй мытаў на нафту для Беларусі асноўныя пастаўкі для беларускіх НПЗ будуць весціся з Расіі.