Беларусь не ўзяла на сябе старшынства ў АДКБ

Беларусь па-ранейшаму не ўзяла на сябе старшынства ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. Пра гэта заявіў па выніках саміта АДКБ, які прайшоў у Кыргызстане, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Нагадаем, пасля таго, як беларуская дэлегацыя з-за пачатку "малочнай" вайны ў чэрвені адмовілася ўдзельнічаць у маскоўскім саміце АДКБ, старшынства ў арганізацыі не перайшло ад Арменіі да нашай краіны. Тэхнічнае старшынства тады ўзяла на сябе Расія.

Паводле слоў Лаўрова, Расія "будзе працягваць тэхнічнае старшынства ў АДКБ у чаканні таго моманту, калі Беларусь будзе гатовая ўзяць на сябе паўнавартасныя функцыі старшынства". ІТАР-ТАСС цытуе міністра замежных спраў Расіі, які пераказаў словы Аляксандра Лукашэнкі на саміце: "гэтае пытанне разглядаецца і адпаведныя рашэнні будуць прынятыя своечасова".