Беларусь не выдасць Літве ўдзельнікаў путчу 1991 года?
Беларусь адмаўляецца выдаць Літве людзей, якіх падазраюць у арганізацыі і прамым удзеле ў падзеях 13 студзеня ў Вільні. Нават Інтэрпол некалькі гадоў назад спыніў іх пошук у сувязі з тым, што справа прызнаная палітычнай, паведамляе партал Delfi. Генпракуратура Літвы дала Беларусі ўсе неабходныя матэрыялы і просьбу аб выдачы падазраваных яшчэ ў 1992 годзе. Тады была дасягнутая дамоўленасць аб супрацоўніцтве. Літва атрымала Міколаса Буракявічуса і Юозаса Ярмалавічуса — на гэтым, здаецца, супрацоўніцтва і скончылася.
З тых часоў у Беларусь была высланая маса дакументаў — і просьбы аб выдачы падазроных, і просьбы аб апытанні сведак, і просьбы ўручыць позвы. На іх давалі адмоўны адказ або наогул не адказвалі.
Падчас візіту ў Літву Аляксандр Лукашэнка заявіў, што літоўскі бок павінен падаць матэрыялы, тады ў Беларусі абмяркуюць гэтае пытанне. "Пасля візіту мы выслалі яшчэ адно прашэнне, але адказу не атрымалі. Мусіць, прыйдзецца нагадаць", — сказаў пракурор Генпракуратуры Роландас Тыліндыс.
Пракурор Альгімантас Клюнка сказаў журналістам, што расследаванне справы 13 студзеня завершанае, аднак ён не хаваў, што Літва, хутчэй за ўсё, не зможа атрымаць падазроных. Беларусь даслала апавяшчэнне, што не можа выдаць людзей, якіх пераследуюць па палітычных матывах, адмаўляюцца і апытаць сведак, каб яны не апынуліся падазраванымі.
Беларусь лічыць, што ў 1991 годзе дзейнічалі законы СССР, таму асобы, якіх цяпер шукае Літва, выконвалі закон. Аднак вялікую частку падазраваных вінавацяць і ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў — у забойствах.
"Іх падазраюць у забойствах і нанясенні калецтваў людзям. Якая тут палітыка! Стралялі ж у мірных, бяззбройных жыхароў, душылі іх танкамі", — абураўся пракурор Кястуціс Бецінгіс.
Дарэчы, Літве не выдалі і важнага падазраванага Валенцінаса Лазутку. Яго падазраюць не толькі ў жаданні захапіць уладу, але і ў забойствах. Аднак яго Літве не выдала Нямеччына, хоць дзейнічае еўрапейскі ордэр на арышт.
Інтэрпол таксама адмовіўся працягнуць пошук падазроных, матываваўшы гэта тым, што гэта палітычная справа.