Беларусь ніколі не ўступіць ў НАТА, лічыць расійскі палітык Рагозін
Беларусь і Расія ніколі не ўступяць у НАТА. Такую заяву зрабіў пастаянны прадстаўнік Расіі пры НАТА Дзмітрый Рагозін, паведамляе РИА "Новости". Рагозін перакананы, што ў Беларусі, як і ў Расіі, у грамадстве
пераважаюць антынатаўскія настроі, таму людзі выступяць супраць ідэі
ўступлення ў НАТА.