Беларус пабудуе ў цэнтры Беластоку трыўмфальную арку

У цэнтры Беластоку на Рынку Касцюшкі паўстане архітэктурна-мастацкае збудаванне, якое будзе нагадваць трыўмфальную арку. Яго аўтарам з'яўляецца мастак Лявон Тарасэвіч. Доўгі час ён быў актыўным дзеячам беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы і адным з арганізатараў фестывалю "Басовішча". Як паведамляе Kurier Poranny, збудаванне будзе мець шэсць метраў вышыні. Паміж чатырох слупоў, на якіх яно будзе стаяць, можна будзе свабодна прайсці.

Лявон Тарасэвіч з'яўляецца сусветна вядомым мастаком. Нарадзіўся ён у вёсцы Валілы, на Падляшшы.