Беларусь пачне здабываць нафту ў Іране ў кастрычніку

Аляксандр Лукашэнка ў кастрычніку наведае з афіцыйным візітам Іран. Плануецца, што падчас гэтага візіту будзе здадзена ў эксплуатацыю нафтавае радовішча "Джафеір". Ва ўрачыстай цырымоніі прымуць удзел кіраўнікі абедзвюх краін, паведамляе сайт ШАС. Беларуска-іранскі кантракт пра распрацоўку гэтага радовішча нафты быў падпісаны ў 2007 годзе. Летась Беларусь і Іран заснавалі сумесную кампанію Belpars Corporation.

Па падліках спецыялістаў, запасы нафты ў радовішчы "Джафеір" складаюць каля 2,1 млрд барэляў. 95% з іх - цяжкая нафта, 5% - лёгкая.