Беларусь падала заяву на Расію ў эканамічны суд CНД
Міністэрства юстыцыі Беларусі падало ў Эканамічны суд СНД пазоўную заяву на Расію. Беларусь аспрэчвае правамернасць вывазных мытаў на нафту і нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі ў Беларусь. На думку афіцыйнага Мінску, гэтыя мыты не адпавядаюць міждзяржаўным дамоўленасцям. Як нагадвае БЕЛТА, з 1 студзеня 2010 года расійская нафта і нафтрапрадукты абкладаюцца вывазной пошлінай. На неаднаразовыя звароты беларускага боку аб прававых падставах гэтых дзеянняў ясных адказаў ад Расіі дагэтуль не было.
Дарэчы, ужыванне вывазных мытаў на нафту сур'ёзна ўскладніла, а ў некаторых выпадках прывяло да поўнага спынення паставак нафтапрадуктаў на нафтахімічныя прадпрыемствы Беларусі. Гэта пагражае поўным спыненнем працы шэрагу найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу Беларусі.