Беларусь падпіша мемарандум аб супрацоўніцтве з памежным ведамствам ЕС
Мемарандум аб супрацоўніцтве з памежным ведамствам Еўрасаюза Фронтэкс падпіша Беларусь. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта нашай краіны Ігар Рачкоўскі. "Супрацоўніцтва з памежным агенцтвам ЕС дазволіць нам праводзіць сумесныя вучэнні, аперацыі, семінары для абмену досведам. Гэта пазітыўны працэс", — сказаў Рачкоўскі.
"Интерфакс" нагадвае, што ў аўторак у Мінску распачалося пасяджэнне працоўнай групы ў рамках міжнароднай памежнай канферэнцыі, якая з'яўляецца кансультацыйным форумам больш чым 60 краін і шэрагу міжнародных арганізацый. Сярод іншых у ёй удзельнічаюць прадстаўнікі Еўракамісіі, памежведамства ЕС Фронтэкс, праграмы развіцця ААН, Міжнароднай арганізацыі міграцыі, АБСЕ.
Удзельнікі канферэнцыі плануюць абмяняцца досведам у пытаннях забеспячэння бяспекі і абмена інфармацыяй у сферы ўжыцця тэхнічных сродкаў па ахове мяжы.