Беларусь падтрымлівае рэжым ядзернага нераспаўсюду

"Беларусь займае прынцыповую пазіцыю па падтрымцы рэжыму ядзернага нераспаўсюду" -- заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэневе Сяргей Алейнік, выступаючы на сесіі Падрыхтоўчага камітэту Агляднай канферэнцыі Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі. Форум праходзіць з 28 красавіка па 9 траўня ў Жэневе.
"Ва ўмовах захавання тэрарыстычнай пагрозы  рызыка распаўсюду ядзернай зброі, а таксама матэрыялаў і тэхналогій, прыдатных для яе стварэння, з'яўляецца адным з найболей сур'ёзных выклікаў міжнароднай бяспецы і стабільнасці. Такія выклікі патрабуюць ад сусветнай супольнасці кансалідацыі высілкаў па выкананні рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН № 1540", - адзначыў Сяргей Алейник.

Ён заявіў, што Беларусь высока ацэньвае ўнёсак МАГАТЭ і генеральнага дырэктара  Махамеда эль-Барадэя ва ўмацаванне міжнароднага рэжыму ядзернага нераспаўсюду.

БелТА