Беларусь пакінулі 11 амерыканскіх дыпламатаў

3 траўня Беларусь пакінулі 11 амерыканскіх дыпламатаў, якія былі абвешчаныя персонамі нон-грата. Дыпламаты выехалі праз пункт пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы. Дыпламаты выехалі праз пункт пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы. Спіс дыпламатаў, якім было загадана пакінуць Беларусь за 72 гадзіны, быў уручаны часоваму паверанаму ў справах ЗША у Беларусі Джонатану Муру 30 красавіка. Пасля іх ад'езду ў Менску засталося чатыры дыпламаты, у тым ліку Дж.Мур.

"Мы разглядаем патрабаванне аб скарачэнні штата як неапраўданае, неабгрунтаванае і нелегітымнае, — заявіў Дж.Мур на прэс-канферэнцыі 30 красавіка ў Менску. — Але я хачу падкрэсліць, што для ЗША наяўнасць трох палітычных зняволеных у Беларусі і іх вызваленне важнейшыя, чым колькасць амерыканскіх дыпламатаў". Часовы павераны растлумачыў, што пасля судоў над Андрэем Кімам і Сяргеем Парсюкевічам Злучаныя Штаты разглядаюць іх і Аляксандра Казуліна ў якасці палітвязняў.

Дж.Мур адзначыў, што скарачэнне персанала ўскладніць працу амбасады. "Зараз мы аказваем консульскія паслугі толькі ў выключных выпадках і рэкамендуемы беларускім грамадзянам звяртацца па візы ў амбасады ў суседніх краінах", — сказаў дыпламат. Амерыканскі бок прапаноўваў, каб беларускі амбасадар у Вашынгтоне Міхаіл Хвастоў вярнуўся ў ЗША, а амбасадар у Мінску Карэн Ст'юарт — у Беларусь. "Але гэтая прапанова было адхілена", — адзначыў Дж.Мур.

Абвастрэнне беларуска-амерыканскіх адносін пачалося ў сакавіку пасля апублікавання на афіцыйнай старонцы Мінфіна ЗША тлумачэнняў да санкцый, уведзеным у лістападзе 2007 года ў дачыненні канцэрна "Беннафтахім". 7 сакавіка з Вашынгтона для кансультацый быў адкліканы амбасадар Беларусі ў ЗША Міхась Хвастоў. 12 сакавіка па патрабаванні беларускага боку Менск пакінула амбасадар ЗША Карэн Ст'юарт.

Потым амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. 27 сакавіка Менск пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў, працу працягнулі 15 супрацоўнікаў.

БелаПАН