Беларусь пакуль атрымлівае з Расіі газ у поўным аб'ёме

Пра гэта ў панядзелак паведаміў РІА "Новости" начальнік Аршанскага ўпраўлення магістральнага газаправоду Анатоль Янкоўскі. Янкоўскі заявіў, што на 9.40 па беларускім часе аб'ём пастаўленага ў Беларусь газу адпавядаў аб'ёму мінулага тыдня і ніякіх абмежаванняў заўважана не было.

Па словах аператара Аршанскага ўпраўлення, Смаленская газапампавальная станцыя пацвердзіла беларускім калегам, што газ пакуль ідзе без абмежаванняў.