Беларусь пакуль не просіць грошай у МВФ
Урад Беларусі пакуль не звяртаўся да МВФ з просьбай наконт новай крэдытнай праграмы. Гэтае пытанне не абмяркоўвалі і з місіяй МВФ у Мінску. Пра гэта паведаміў сёння журналістам кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс.
Як адзначыў Джарвіс, на думку экспертаў фонду, у 2011 годзе захаваюцца тэндэнцыі 2010 года: працягнецца рост ВУП, а інфляцыя захаваецца на леташнім узроўні.
МВФ рэкамендуе ўраду і Нацбанку панізіць дэфіцыт рахунку бягучых аперацый, выконваць жорсткую бюджэтную палітыку і правесці структурныя рэформы.
"Мы ўхваляем крокі, якія былі зробленыя апошнім часам, у тым ліку і ў галіне грашова-крэдытнай палітыкі, і лічым іх слушнымі", — заявіў Джарвіс.
Даклад місіі будзе прадстаўлены выканаўчай радзе МВФ у сакавіку.