Беларусь патрапіць у інтэрнацыянальныя турыстычныя маршруты

Беларусь ужо не зусім “белая пляма” на турыстычнай карце Еўропы. Такую заяву зрабіў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віктар Янкавенка.

На яго думку, сёлета беларускі турызм “атрымаў прагрэсіўнае развіццё з кропкі гледжання сусветнага турызму”. Сярод іншага гэтаму паспрыяла і ўступленне нашай краіны ў Сусветную турыстычную арганізацыю.

Чакаецца, што гэтая арганізацыя паспрыяе распрацоўцы інтэрнацыянальных маршрутаў, у якія патрапіць і тэрыторыя Беларусі, а таксама пасадзейнічае ў пытаннях развіцця памежнага турызму.

БелаПАН