Беларусь павялічыць экспарт малочнай прадукцыі ў Азербайджан?

Азербайджан можа павялічыць імпарт малочнай прадукцыі з Беларусі. І хаця гэта прывядзе да скарачэння мясцовай вытворчасці, азербайджанскія спажыўцы ад гэтага выйграюць. Пра гэта 1news.az заявіў доктар эканамічных навук прафесар Заід Мамедаў. Па словах эксперта, беларускія малочныя прадукты вельмі якасныя і яны змогуць выцесніць з рынку расійскія, турэцкія ды іранскія прадукты. Таксама, на думку Мамедава, гэта стымулюе мясцовых вытворцаў да выпуску больш якаснай прадукцыі.

У сваю чаргу старшыня Саюза свабодных спажыўцоў Азербайджана Эюб Гусейнаў таксама не супраць, каб беларуская малочная прадукцыя была шырока прадстаўленая на мясцовым рынку. Аднак, зазначае ён, урад павінен паставіць умову перад беларусамі, каб яны экспартавалі ў Азербайджан прадукцыю, вырабленую з натуральнага малака, а не малочных парашкоў.