Беларусь павысіла цэны на транзіт расійскай нафты

Цэны на транзіт расійскай нафты павысіла Беларусь з 1 студзеня. Яны павялічыліся на 4,4%. Цяпер транзіт тоны нафтапрадуктаў для Расіі каштуе 1,42 долара (за 100 км транзіту). Адпаведную пастанову прыняло міністэрства эканомікі нашай краіны.
Сайт rbc.ru нагадвае, што папярэдні раз тарыфы на транзіт нафтапрадуктаў у Беларусі павышаліся з 1 студзеня 2009 года ў 1,5 разы. Транспартыроўку расійскіх нафтапрадуктаў па тэрыторыі нашай краіны здзяйсняе прадпрыемства "Захад-Транснафтапрадукт".

Глядзі таксама па тэме:

Перамовы ў Маскве аб пастаўках нафты ў Беларусь не далі выніку

На беларускую дэлегацыю ў Маскве аказвалі "беспрэцэдэнтны ціск"