Беларус перад уцёкамі з Бутырскай турмы рабіў спробу суіцыду
Грамадзянін Беларусі Віталь Астроўскі, які ў панядзелак уцёк з Бутырскай турмы ў Маскве, перад гэтым спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, паведамляе радыёстанцыя "СИТИ-FM". Сёння сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра гэтыя дзёрзкія ўцёкі (ад 2001 года з Бутырскай турмы ніхто не ўцякаў). Пасля спаробу суіцыду Астроўскага перавялі ў псіхіятрычны лячэбны корпус. Пры выхадзе з камеры санапрацоўкі хлопец адштурхнуў канваіра, выбег з асобнага корпуснага блога ва ўнутраны двор ізалятара, дзе пераскочыў праз агароджу з калючага дроту і знік.
Нагадаем, грамадзянін Беларусі Віктар Астроўскі, 1984 года нараджэння, знаходзіўся пад следствам. Як паведамляе выданне "Аргументы и Факты. Северо-Запад", яго затрымалі ў снежні 2009 года на станцыі "Масква-Беларуская". Беларус знаходзіўся ў міжнародным вышуку за здзяйсненне шэрагу крадзяжоў у Беларусі. У Бутыркі яго перавялі 7 сакавіка.