Беларусь пераключыць нафтаплынь з Латвіі на Расію?
Міжурадавая камісія Беларусі і Расіі разглядае магчымасць пераарыентаваць нафтапрадуктаправод з Наваполацкага НПЗ з порта Вентспілс (Латвія) ва Усць-Лугу (Ленінградская вобласць). Як паведамляе інфармагенцтва "Портньюс", пра гэта гаворыцца ў пратаколе камісіі. Дарэчы, на днях кіраўніцтва расійскай акцыянернай кампаніі "Транснафтапрадукт" паведаміла, што ў 2010 годзе аб'ём прапампоўкі нафтапрадуктаў у Вентспілс плануецца захаваць на ўзроўні мінулага года ў аб'ёме 3,8 млн тон нафтапрадуктаў.
Агульная працягласць прадуктаправоду Полацк-Вентспілс складае 506 км, прычым 329 км праходзяць па тэрыторыі Латвіі.
Агульная працягласць прадуктаправоду Полацк-Вентспілс складае 506 км, прычым 329 км праходзяць па тэрыторыі Латвіі.