Беларус перамог у міжнародным конкурсе піяністаў у Эстоніі

Выхаванец Полацкай дзіцячай школы мастацтваў Мікіта Куляшоў стаў пераможцам IV Міжнароднага конкурсу юных піяністаў імя Ёгана Себаст'яна Баха, які прайшоў у эстонскім горадзе Нарве. Конкурс сабраў амаль 40 выканаўцаў з васьмі дзяржаваў. Беларускі піяніст быў найлепшым сярод удзельнікаў малодшай узроставай групы. Яшчэ адна навучэнка Полацкай дзіцячай школы мастацтваў Юлія Катлярова ўзнагароджаная дыпломам за высокае выканальніцкае майстэрства ў старэйшай узроставай групе.

Акрамя таго, у рамках конкурсу адбылася выстава работ навучэнцаў Полацкай дзіцячай школы мастацтваў "Беларуская маляванка".

БЕЛТА