Беларусь плануе аб'явіць тэндэр на набыццё вакцыны супраць свінога грыпу
Беларусь плануе ў бліжэйшы час аб'явіць тэндэр на набыццё вакцыны супраць "свінога грыпу". Мяркуецца, што вакцыны паступяць у нашу краіну ў канцы лістапада — пачатку снежня, паведаміла агенцтву "Интерфакс-Запад" галоўны эпідэміолаг міністэрства аховы здароўя Іна Карабан. Паводле яе слоў, "вакцына супраць свінога грыпу можа быць з Расіі, Францыі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі". Найперш прышчэпкі атрымаюць медыцынскія працаўнікі і "супрацоўнікі так званых жыццёва важных службаў", кажа Карабан.