Беларусь плануе купляць у Расіі газ у абыход "Газпрому"
13 студзеня Масква і Мінск нарэшце ўзгаднілі асноўныя прынцыпы пастаўкі нафты праз беларускую тэрыторыю. Крыніца, блізкая да перамоваў, паведаміла, што Расія пагадзілася павялічыць аб'ёмы бязмытнай пастаўкі паліва, але не паведамляецца на колькі. Раней расійскі бок прапанаваў пастаўляць нафту без мыты толькі для патрэб Беларусі. Нашая краіна настойвала, што ва ўмовах Адзінага мытнага саюза яна павінна атрымліваць усё паліва без нацэнкі. Наступны крок насустрач у адносінах дзвюх краін можа быць зроблены ў газавай сферы. Па словах крыніцы РБК daily у беларускім урадзе, Мінск настойвае, што Адзіны мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана дазваляе расійскім нафтавым кампаніям пастаўляць газ у краіну без удзелу "Газпраму", які валодае манаполіяй на экспарт блакітнага паліва і, як правіла, не гатовы ісці на саступкі пакупніку.
Па словах крыніцы, нафтавікам ужо прапанавалі пастаўляць сыравіну па схеме "газ у абмен на прадукцыю»". У прыватнасці, ён можа быць перапрацаваны на нафтахімічным комплексе "Гродна Азот", які выпускае сельскагаспадарчыя ўгнаенні. Мяркуецца, што Беларусь потым расплаціцца з пастаўшчыкамі сваёй гароднінай.
Цікавасць да гэтай прапановы ўжо выявілі ЛУКОЙЛ, ТНК-BP і "Роснефть". Попыт на сыравіну цяпер зваліўся, і нафтавыя кампаніі могуць пагадзіцца на выгадныя для Беларусі ўмовы. Акрамя таго, незалежныя вытворцы газу цяпер адчуваюць пэўныя праблемы з яго збытам: манапаліст скараціў у іх закупы.
Расійскім нафтавікам выхад у Беларусь быў бы выгадны. Кошт газу ў краіне, нават з улікам зніжак, вышэй, чым на расійскім рынку — 168 долараў за 1 тыс. кубаметраў, калі на ўнутраным рынку яна будзе вагацца ў межах 75—85 долараў за 1 тыс. кубаметраў.
Аднак, на думку экспертаў, гэтая схема жыццяздольная толькі ў выпадку ўхвалы яе на ўзроўні ўрадаў дзвюх краін.